Арт-Сядзіба запачаткавала фэст альтэрнатыўнай музыкі ды субкультураў
Арт-Сядзіба распачала серыю канцэртаў пад агульнай назвай MUSIC STORIES FESTIVAL.
Першая імпрэза прайшла ў менскім клубе «Брюгге» і была прысвечана стылю гранж, які быў папулярным напрамкам сярод беларускіх альтэрнатыўшчыкаў напрыканцы 90-ых – пачатку 00-ых.
Адчынілі фестываль выступы гуртоў Мутнаевока ды Kitchen Stuff Only.
«На сёння мы бачым, што субкультуры фактычна адыйшлі. Адначасова з тым ад пачатку нулявых вырасла цэлае пакаленне, якое не заспела росквіту шэрагу музычных плыняў, якія існавалі і былі вельмі актыўныя ў Беларусі. Гэты фестываль задумваўся таксама, каб данесці гісторыі гуртоў беларускай альтэрнатыўнай сцэны», – распавёў дырэктар Арт-Сядзібы Алесь Снег.
Па словах арганізатараў, адна з мэтаў гэтых канцэртаў прыцягнуць рускамоўныя гурты ствараць песні па-беларуску.
Падрабязней слухайце ў далучаным файле:
Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтаркі