Як і дзе НДА/ініцыятыве шукаць грошы на сваю дзейнасць?
У межах падрыхтоўкі да Форуму НДА Берасцейшчыны, 18 лістапада ў Берасці пройдзе сустрэча з сузаснавальніцай праваабарончай арганізацыі “Human Constanta” Настай Лойкай, якая распавядзе як і дзе НДА шукаць грошы.
На сустрэчы можна будзе даведацца:
- якія перашкоды могуць быць у пытаннях пошуку фінансавання з юрыдычнага боку;
- на што часцей за ўсё люді ахвяруюць грошы;
- як да свайго НДА ці праекта далучыць розных фундатараў.
Падчас другой часткі сустрэчы ўдзельнікі разам з эксперткай падрыхтуюць практычныя парады для НДА Берасцейшчыны па пошуку фінансавання для сваёй дзейнасці.
Каб трапіць на сустрэчу, неабходна запоўніць анкету-заяўку – https://goo.gl/FGJCGy
Дэдлайн прыёму заявак – 17 лістапада.
Форум НДА Берасцейшчыны пройдзе 8 снежня і збярэ прадстаўнікоў трэцяга сектару вобласці, ганаровых гасцей і партнёраў: журналістаў, фундатараў, бізнесоўцаў і прадстаўнікоў мясцовых уладаў. Арганізатарам Форуму выступае Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (Берасце) у партнёрстве з “Асамблеяй НДА Беларусі”.
Паводле прэс-рэлізу