Рыгор Грык агучыў уладам праблемы Баранавіч



Беспрацоўнаму актывісту Рыгору Грыку з Баранавіч з вялікімі высілкамі ўдалося данесці да намесніка начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення, начальніка сацыяльнай палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта Рэсублікі Беларусь Наталлі Каласочка існуючыя ў горадзе праблемы. Мясцовае начальства адмыслова загадзя не запісала яго на прыём. Чыноўнікі ведалі, што актывіст скажа шмат лішняга, чаго не трэба, каб чулі вушы высокага чыноўніка, кажа Рыгор Грык:

– Улады не даюць, каб я ўладкаваўся на працу. Увесь гэты час не магу знайсці працы. Хоць я і стаяў на біржы. Таксама ўздымаў пытанне будаўніцтва дзіцячай пляцоўкі ў маім двары па вуліцы Фабрычнай 26, дзе зрэзалі гойдаўку і горку без дазволу людзей. Казаў і пра тое, што не даюць нам права агучваць свае праблемы, бараніць сваю свабоду і правы.

Паводле Грыка, ён давёў да высокай начальніцы, што ад людзей хаваецца шмат інфармацыі пра іх правы. Напрыклад, на адзін лішні выходны для адзінокай маці, пра дадатковыя выплаты для беспрацоўных, што стаяць на ўліку. Сам Рыгор Грык прасіў для сябе дапамогі па працаўладкаванні і абверг інфармацыю мясцовай чыноўніцы пра заробкі ў 800 рублёў у Баранавіцкім раёне.

Поўны гук у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы