Як беларусы ставяцца да курэння?
Міжнародны дзень адмовы ад курэння закліканы прыцягнуць увагу людзей да праблем, звязаных з нікацінавай залежнасцю, і негатыўных наступстваў курэння. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у свеце кураць амаль паўтара мільярда чалавек. Мы пацікавіліся ў нашых грамадзян іх стаўленнем да карэння. Адказваюць жыхары Баранавіч і Бярозы:
– Ні з духоўнага пункту гледжання, ні з медыцынскага яно нічога добрага не дае.
– Як гэта дыхаць гэтай заразай, псаваць сабе здароўе, ды не толькі сабе, але і іншым?!
– У маладосці з глупства закурылі, так пайшло-паехла. Гэта не ёсць добра.
– Гэта для здароўя дрэнна. І непрыгожа.
– Лепш 100 грам выпіць, чым курыць.
– Выпускаючы цыгарэты, наша дзяржава зарабляе шмат грошай. Мы па Баранавічах бачым, што ў нас усталявалі шмат кіёскаў, на кожным прыпынку.
Штогод у трэці чацвер лістапада ў шэрагу краін свету адзначаецца Міжнародны дзень адмовы ад курэння. Ён быў усталяваны Амерыканскім анкалагічным таварыствам у 1977 годзе. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у свеце 90% смерцяў ад рака лёгкіх, 75% – ад хранічнага бранхіту і 25% – ад ішэмічнай хваробы сэрца. Усе яны абумоўленыя курэннем.
Беларускае Радыё Рацыя