Беларускія баскетбалісткі разграмілі эстонскіх



Жаночая баскетбольная зборная Беларусі ў чарговым кваліфікацыйным матчы да чэмпіянату Еўропы 2019 года разграміла ў гасцях дружыну Эстоніі – 113:63. Розніца ў ліку склала ажно 50 (!) ачкоў.

Цэнтравая зборнай Беларусі Настасся Верамеенка дасягнула рэдкага ў жаночым баскетболе трыпл-дабла – яна набрала 19 ачкоў, зрабіла 10 падбораў і 11 выніковых перадач. Лепшай жа снайперкай стала іншая цэнтравая – Вікторыя Гаспер – 25 ачкоў. Эстонія — Беларусь — 63:113 (15:33, 26:28, 9:24, 13:28) Беларусь выступала ў наступным складзе: Бэнтлі (18 ачкоў), Папова (17), Рыцікава (12), Сныціна (16), Тарасава (6), Брыч, Гаспер (25 + 10 падбораў), Голубева (н.в.), Ліхтаровіч, Масько, Верамеенка (19 + 10 подбораў + 11 пасоў), Зюзькова.

Становішча ў групе „В” зараз такое: Беларусь — 9 ачкоў (5 гульняў), Турцыя — 8 (4), Польшча — 5 (4), Эстонія — 5 (5). Беларускам засталося згуляць на выездзе з фаварытам групы – камандай Турцыі. У наступны раўнд выходзяць пераможцы групаў плюс 6 лепшых каманд з 8 з ліку тых, хто зойме другое месца.

Беларускае Радыё Рацыя