У Гародні прэзентавалі кнігу „У ложку з беларусам”



Прэзентацыя кнігі пра эратычныя традыцыі беларусаў журналісткі і даследчыцы Анастасіі Зелянковай “Уложку з беларусам” адбылася ў Гародні ў „Цэнтры гарадскога жыцця”. Аўтарка сабрала ў кнізе звесткі пра інтымнае жыццё беларусаў ад эпохі паганства да сучаснасці.

Кажа Анастасія Зелянкова:

– Задумка гэтай кнігі была ўжо даўно, яшчэ здаецца ў 2008 годзе, калі я пазнаёмілася з беларускім эратычным фальклорам, а потым пачала як журналіст хадзіць да іншых даследчыкаў, высвятляць, якія ж беларусы былі вось у гэтым плане. Зразумела, што ў мяне ёсць матэрыял для таго, каб зрабіць кнігу, пасля пачала збіраць дадатковы матэрыял. Нарэшце вось менавіта, здаецца ў мінулым годзе, я пачала рэальна пісаць кнігу.

На думку мастака Алеся Сурава, гэта кніга як разрыў з “савецкай мінуўшчынай”:

– Само з’яўленне гэтай кніжкі – гэта ўжо важкая падзея. Людзі савецкія выхаванцы, яны саромеюцца, яны не ведаюць як сябе паводзіць. А можа будуць нейкія пытанні, як сябе паводзіць у розных сітуацыях звязаных з гэтым. Таму мне здаецца, што гэтая кніжка цагліна ў падмурак разняволення і нармальнага стаўлення да ўсяго гэтага – выбіванне з сябе саўка.

На сустрэчы Анастасія Зелянкова распавяла цікавыя факты з жыцця каралалёў Рэчы Паспалітай і князёў ВКЛ, а прыемным бонусам стаў выступ барда Віктар Шалкевіча.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня