Баранавіцкія ўлады не хочуць мяняць савецкія назвы вуліц
Улады Баранавіч не хочуць мяняць назвы вуліц, якія носяць імёны людзей, датычных да Кастрычніцкага перавароту ў Расеі ў 1917 годзе.
Баранавіцкае Таварыства беларускай мовы за апошнія некалькі гадоў трэці раз звярнулася да мясцовых уладаў з прапановай памяняць назвы вуліц, якія носяць імёны расейскіх тэрарыстаў або тых, хто ніякага дачынення не меў ні да Баранавіч, ні да Беларусі наогул. Узяць хаця б вуліцу Войкава, кажа экс-старшыня таварыства Мікалай Падгайскі:
– Войкаў – забойца цара. Царква ўхваляе цара як святога, а грамадзяне жывуць на гэтай вуліцы. Гэта нонсэнс. У нас ёсць парк “50 год БССР”. І гэта быў участак графа Развадоўскага – заснавальніка Баранавічаў. Таму мы прапанавалі назваць у яго гонар парк. Нам адмовілі.
– Павінны ва ўладныя структуры прыйсці іншыя людзі, якія будуць прымаць рашэнні з пункту гледжання беларусаў і для беларусаў.
Паводле Мікалая Падгайскага, баранавіцкая ўлада чарговы раз праігнаравала прапанову памяняць хаця б назву вуліцы адыёзнай асобы Войкава. Пад прапановай падпісаліся 190 гараджан. Але для ўладаў 190 чалавек не аўтарытэт для замены назвы вуліцы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ex-press.by