Уладзімір Някляеў прысвяціў апошні раман Янку Купалу



Янка Купала пакінуў нам шмат загадкавых і спрэчных эпізодаў у сваім пакручастым лёсе. Уладзімір Някляеў распавядае пра свой апошні раман, прысвечаны жыццю песняра.

Я тады ўзяў і напісаў тэкст, дзе вось гэтыя інвектывы ў адносінах да Купалы: “Ах, ты, ляжыш склаўшы рукі. У табе чуваць, як трашчыць сухая салома. Ты пры жыцці мярцвяк!» Гэта 30-ыя гады. І я ўзяў і гэты тэкст эсэісцкі перавёў у прамову над труной. І гэта абсалютна іншая рэч. Ну, вось, памёр чалаек, а над ім стаяць і прамаўляюць, што гэтыя хлопцы некалі напісалі.

Галоўнай загадкай Янкі Купалы для Уладзіміра Някляева сталася не смерць паэта, а тое, як той змог пакінуць сваю маці ў Менску пры ўцёках у Маскву напачатку савецка-германскай вайны.

Поўны гук слухайце ў далучаным файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск