Вечарына памяці Яўгеніі Янішчыц



Памяць выбітнай паэткі Яўгеніі Янішчыц, якой днямі споўнілася б 70 гадоў, адзначылі вечарынай у сталічным Музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Распавядае паэт Сяргей Законнікаў:

– Вось гэтая нацыянальная мудрасць спалучалася з яе ўласнай мудрасцю, чыста натуральнай, прыроднай. Такой яна ўрадзілася. Такую Бог паслаў на гэты свет. І яшчэ ў яе была чуйка. Вось калі ў паэта ёсць чуйка, усё, больш яму нічога не трэба. Яна чула. Яна чула не толькі тое, што вакол яе, яна чула сваё сэрца, у яе ўсё гэта арганічна спалучалася.

Паэтка Яўгенія Янішчыц нарадзілася ў 1948-м годзе ў вёсцы Рудка Пінскага раёна. Яна трагічна загінула пры нявысветленых абставінах у Менску 25-га лістапада 1988 года.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск