Cвяточны кірмаш у Берасці
Пераднавагодні святочны кірмаш пачаў сваю працу ў Берасці. Большасць апытаных мінакоў падарункі і святочныя ўпрыгожванні набываць не спяшаюцца. Гандляры не падымаюць кошты вышэй за мінулы год – попыт невялікі.
Берасцейцы распавялі пра тое, чаму яны наведалі кірмаш і якую суму могуць выдаткаваць на навагоднія святы:
– Цяжка сказаць, на якія сумы разлічваем. Стараемся штосьці купіць для ўнукаў. Пакуль прыглядаемся да цэнаў. А ўжо пасля зарплаты будзе бачна, што купім.
– Пакуль прыглядаемся да святочнага асартыменту, глядзім, што танней.
Цэны на навагоднія ўпрыгожванні вагаюцца ад 10 тысяч рублёў да паўмільёна ў залежнасці ад колькасці і якасці. Штучныя елкі можна набыць за цану ад ста тысяч беларускіх рублёў да мільёна.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота livekuban.ru