Юбілей „Чэрэмшыны” на сцэне Падляшскай оперы і філармоніі



У гэтым годзе калектыў „Чэрэмшына” адзначае 25 гадоў творчай дзейнасці і з гэтай нагоды ў нядзелю, 25 лістапада, запрашае на юбілейны канцэрт на сцэне Падляшскай оперы і філармоніі. Разам з калектывам выступяць госці: „Horyna”, Сташэк Яскулка, «Тодар» Зміцер Вайцюшкевіч і Войцех Высоцкі.

„Чэрэмшына” з’яўляецца адным з самых цікавых гуртоў, натхнёных славянскім фальклорам, у асноўным з Падляшша. Гурт быў створаны ў лістападзе 1993 года па ініцыятыве Барбары Кузуб-Самосюк ў Чаромсе, невялікім мястэчку на Падляшшы. Склад гурта неаднойчы мяняўся, хоць яго ядро ​​(Барбара Кузуб-Самосюк і  Міраслава Самосюк) застаецца нязменным. Музыкі поўнымі жменямі чэрпаюць  з культурнага багацця рэгіёну, дзе суіснуюць многія культуры – у тым ліку польская, беларуская, украінская, што знаходзіць адлюстраванне ў рэпертуары гурта. З моманту свайго стварэння яны выконваюць у асноўным народныя песні на дыялекце Падляшша, але не толькі.

„Чэрэмшына” выступала з канцэртамі ў многіх гарадах Польшчы і за мяжой: Італія, Германія, Францыя, Швецыя, Бельгія, Нідэрлянды, Расея, Латвія, Літва, Венгрыя і Непал. Яна таксама была госцем шматлікіх тэлевізійных праграм

Канцэрт „Чэрэмшыны” адбудзецца ў нядзелю, 25 лістапада а 19-й гадзіне на Вялікай сцэне Падляшскай оперы і філармоніі, вул. Адэская, 1.

Паводле прэс-рэлізу

Фота: з архіва калектыву