Цана нафты маркі Brent апусцілася ніжэй за $63 за бараль
Па выніках таргоў 20 лістапада цана паўночнаморскай нафты Brent апусцілася ніжэй за $63 за бараль, паведамляе РБК.
На таргах у аўторак ф’ючарсы нафты Brent знізіліся на $4,26 і закрыліся на адзнацы $62,53 за бараль, на амерыканскую нафту WTI – знізіліся на $3,77 і завяршылі дзень на адзнацы $53,43.
У час гандлёвай сесіі каціроўкі Brent падалі максімальна на 7,6 працэнта да $61,71. Гэта самы нізкі ўзровень са снежня 2017 года.
З пачатку кастрычніка кошт Brent знізіўся на 28 працэнтаў, WTI – на 30 працэнтаў.
Трэйдары апасаюцца паўтарэння сцэнарыя 2014 года, калі нафта ў лістападзе-снежні абвалілася на 33 працэнты.