У Менску не пакажуць рэзанансны фільм „Крымскі мост. Зроблена з любоўю!”



У лістападзе ў Расеі стартаваў пракат карціны Тыграна Кеасаяна «Крымскі мост. Зроблена з любоўю! ». Трэйлер фільма круцілі і ў менскіх кінатэатрах, але на экранах кіно так і не з’явілася.

Ні прыватныя, ні дзяржаўныя кінатэатры Беларусі не захацелі паказваць у беларускіх кінатэатрах гэту стужку. Пра гэта паведамілі ў Закрытым акцыянерным таварыстве «БелІнФільм», якое з’яўляецца афіцыйным прадстаўніцтвам у Менску пракатчыка карціны, кампаніі «Централ Партнершип». На старонцы «Крымскага моста» на аўтарытэтным сайце «Кинопоиск» ён атрымаў толькі 2,33 бала з 10 магчымых. У цэлым фільм атрымаў рэзка негатыўныя водгукі гледачоў і кінакрытыкаў. «Тыповая афіцыёзная заляпуха, створаная ў суаўтарстве са сквапнасцю» (Валерый Рокатаў,  «Новые известия»).

tut.by