Генадзь Фядыніч пакінуў пасаду старшыні прафсаюза РЭП



22 лістапада прайшло пашыранае паседжанне Савета прафсаюза РЭП. Новым старшынёй прафсаюза стала Зінаіда Міхнюк.

Яна заменіць на гэтай пасадзе Генадзя Фядыніча. Па рашэнні суда яму  забаронена займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 год.

Міхнюк будзе выконваць абавязкі старшыні прафсаюза да 2020 года, калі адбудзецца наступны з’езд арганізацыі.

Зінаіда Міхнюк з’яўлялася намесніцай Генадзя Фядыніча. Таксама яна кіравала рэгіянальнай прафсаюзнай суполкай РЭП Берасцейскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя