Ганна Канапацкая сустракаецца з працоўнымі завода “Інтэграл”



Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ганна Канапацкая 22 лістапада сустракаецца з працоўным калектывам завода “Інтэграл” у Менску.

Гэта працяг яе сустрэч з працоўнымі, нядаўна дэпутат наведала завод “Керамін”. Сустрэчу на “Інтэграле” ладзіць памочнік Канапацкай Віктар Янчурэвіч.

– Гэта будзе сустрэча з працоўным калектывам. Таму спрдзяемся, што запросіць на гэтую сустрэчу як простых рабочых, так і кіроўны склад. Гэта проста сустрэча дэпутата з працоўным калектывам. Падчас гэтага мерапрыемства Ганна Канапацкая плануе даць кароткую справаздачу аб сваёй дзейнасці, пагаварыць з працоўным калектывам, пацікавіцца, якія праблемы хвалююць.

Ганна Канапацкая разам з прадстаўнікамі партыі БХД наведвае і рэгіёны. Але ёсць на гэтым шляху і праблемы. 8-га лістапада былі складанасці з правядзеннем сустрэчы ў Магілёве, затым не ўсё было па дамоўленасцях і пры сустрэчы на менскім “Кераміне”. У суботу Ганна Канапацкая адправіцца разам з прадстаўніком партыі БХД у Гародню. 

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя