Беларускія хакеісты не будуць лічыцца легіянерамі ў расейскіх клубах КХЛ



Беларускія хакеісты не будуць лічыцца легіянерамі ў расейскіх клубах КХЛ. Гэту інфармацыю пацвердзілі ў Федэрацыі хакея Беларусі.

„Загад Міністэрства спорту Расеі аб адмене статусу легіянераў для беларускіх хакеістаў у расейскіх клубах КХЛ убачыў свет у верасні бягучага года, а ўступіў у законную сілу ў кастрычніку, але дагэтуль у гэтым пытанні не была пастаўлена кропка. Паўза была выклікана тым, што да гэтага часу заставалася не выканана апошняя неабходная працэдура – зацвярджэнне адпаведных змяненняў у рэгламенце чэмпіянатаў КХЛ і МХЛ (апошняя таксама падтрымліваецца Кантынентальнай лігай). Паўнамоцтвы ўносіць змяненні мае Савет дырэктараў КХЛ, пасяджэнні якога ў апошнія месяцы не праводзіліся. Менавіта гэты орган, няхай і не без спроб супраціўлення, надзяляў восенню 2015 хакеістаў з беларускімі пашпартамі статусам легіянераў. Савет дырэктараў сёння на падставе згаданага вераснёўскага загаду расейскага Мінспорту зноў ураўнаваў расейцаў і беларусаў у правах у расейскіх клубах КХЛ і МХЛ”, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ФХБ.

blr.belta.by