Вікторыя Азаранка пачне тэнісны сезон у Новай Зеландыі
Беларуска Вікторыя Азаранка пачне новы тэнісны сезон на турніры ў Оклендзе (Новая Зеландыя).
Экс-першая ракетка Беларусі не ўпершыню стартуе на гэтых спаборніцтвах. Раней Вікторыя Азаранка таксама пачынала выступленне ў Оклендзе. Гэты турнір яна будзе разглядаць як этап падрыхтоўкі да Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, пераможцай якога беларуска станавілася двойчы.
Арына Сабаленка, якая займае 11-е месца ў рэйтынгу WTA, плануе пачаць выступленне ў кітайскім Шэньчжэні. Сусветная жаночая тэнісная асацыяцыя назвала галоўныя сенсацыі сезона 2018. У гэтым спісе на чацвёртым месцы перамога Арыны Сабаленка над Каралін Вазняцкі ў другім круге турніру ў Манрэалі.