У Слуцку адбыліся ўрачыстасці ў гонар паўстання 1920 года
Памяць удзельнікаў Слуцкага збройнага чыну 1920 года ўшанавалі грамадскія актывісты, якія правялі 24-га лістапада на Случчыне шэраг акцый.
Кажа старшыня руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык:
– Вельмі важна, што ў юбілейны год 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі спакойна адбыліся традыцыйныя мерапрыемствы, дзе была ўшанавана памяць змагароў Слуцкага збройнага чыну. Тое, што мы былі ў Грозаве, Семежаве, тое што адбыўся мітынг у Слуцку, дзе гучалі беларускія словы, беларускія лозунгі, былі беларускія сцягі. Гэта паказчык таго, што подзвіг слуцкіх паўстанцаў не быў марным, што ёсць людзі, якія заўсёды будуць змагацца за незалежную Беларусь, што гэта краіна будзе заўжды незалежнай.
Мемарыяльны мітынг у Слуцку быў загадзя ўзгоднены арганізатарамі з уладамі, міліцыя паводзіла сябе падчас яго бездакорна. Абмяжоўвалася дробнымі абгрунтаванымі заўвагамі.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Слуцк