„Мінчанка” перамагла „Ленінградку”



У чарговым матчы адкрытага чэмпіянату Расеі па валейболе беларускі жаночы клуб „Мінчанка” на сваёй пляцоўцы адолеў у трох партыях пецярбургскую „Ленінградку”.

Лік па сетах 3:0 (25:17, 26:24, 25:22) Гэта першая перамога „Мінчанкі” у бягучым розыгрышы, які нядаўна пачаўся. У беларускай каманды 4 ачкі і пакуль 7-е месца ў сярэдзіне турнірнай табліцы.

Наступны матч „Мінчанка” правядзе 1 снежня супраць „Уралачкі” з Свярдлоўскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя

фота minsknews.by