Атрад „Пагоня” рыхтуецца да вяртання на фронт
У выпадку, калі пачнецца паўнамаштабная вайна паміж Расеяй і Украінай, Атрад “Пагоня” вернецца на фронт.
Адпаведны запіс з’явіўся на Фэйсбук-старонцы беларускіх добраахвотнікаў: “Калі спатрэбіцца, беларусы зноў масава стануць на абарону Украіны! У 2016 годзе, калі Атрад „Пагоня” спыніў удзел у вайсковых дзеяннях, мы заявілі: „калі нашая дапамога зноў спатрэбіцца Украіне, мы гатовыя ўзяць зброю ў рукі і дапамагчы братэрскаму народу”. І мы ад сваіх словаў не адмаўляемся””.
Адзначым, што верагоднасць паўнамаштабных вайсковых дзеянняў паміж Расеяй і Украінай з’явілася пасля таго, як Расея затрымала і абстраляла ў Керчанскім праліве тры ўкраінскія ваенныя караблі.
Атрад „Пагоня” – аб’яднанне беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі за Украіну ў расейска-украінскай вайне з 2014 па 2016 год. У 2016 годзе Атрад „Пагоня” у сувязі са спыненнем паўнамаштабных вайсковых дзенняў прыпыніў удзел у вайне і быў перафарматаваны ў Грамадскі сектар Атрада „Пагоня”, які пачаў займацца рознабаковай дапамогай беларускім добраахвотнікам.
Грамадскі сектар Атраду „Пагоня”