У Менску пабудуюць 20-кіламетровую веладарожку



У Менску ў 2019 годзе збіраюцца пабудаваць 20-кіламетровую веладарожку. Яна будзе ісці ад Ташкенцкай вуліцы ў Чыжоўцы да Цнянскага вадасховішча ў Зялёным Лузе. Пра гэта агенцтву „Мінск-Навіны” паведаміла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Менгарвыканкама Святлана Дзямешка. Паводле яе слоў, у наступным годзе пабудуюць яшчэ два ўчасткі: у парку Цівалі, працягласць — 1 км; невялікі ўчастак ад аквапарка „Лебядзіны” ў бок МКАД.

„Стратэгія развіцця веларуху ў Менску такая, што ўвесь горад павінен быць „працяты” дарожкамі, — кажа чыноўніца. — А з часам плануем зрабіць і кальцавую для аматараў двухкалёснікаў і звязаць 5 паркаў горада. Атрымаецца своеасаблівая турысцка-рэкрэацыйная зона”.

Фота krd.ru