„Нёман” узяў рэванш у „Юнацтва”
Хакеісты „Нёмана” перамаглі на сваёй пляцоўцы „Юнацтва” з лікам 3:0 у чэмпіянаце Беларусі ў экстралізе.
Матч паміж гэтымі камандамі 20 лістапада ў Менску завяршыўся разгромам гродзенцаў – 7:1. Падапечным Сяргея Пушкова ўдалося ўзяць рэванш. Доўгі час сапернікі не маглі адкрыць лік. Толькі на 26-й хвіліне Арцём Ляўшун скарыстаўся пасам з-за варот і адправіў шайбу ў сетку варот. „Нёман” намаганнямі Антона Грышанава яшчэ двойчы трапіў у вароты галкіпера гасцей Ігара Брыкуна.
Мінскае „Юнацтва”, нягледзячы на паражэнне, прадаўжае лідзіраваць у турнірнай табліцы з 64 баламі. „Нёман” займае трэцяе месца – 55 ачкоў.