Сяржук Бахун: Дачка падказала ідэю



У Беларусі створаны і даволі добра прадаецца першы ў гісторыі краіны 3D-канструктар архітэктурнай славутасці – Мірскага замку.

Стваральнік унікальнага канструктара Сяржук Бахун распавёў пра тое, як паўстала ідэя:

– Дачка падказала ідэю, калі мы зайшлі ў дзіцячую краму. Там прадаваліся 3D-копіі сусветных славутасцяў: Капітолій, Эйфелева вежа, Крэмль. Яна мне кажа: „Тата, а чаму няма нейкага беларускага канструктару, каб можна было скласці беларускую славутасць ці які-небудзь беларускі будынак і пагуляцца з ім”. Калі няма, то трэба самім зрабіць. Ажыятажу не адчуваецца, але некаторых паштовак у нас няма – скончыліся, ужо людзі разабралі. Каляндар таксама ўжо прададзены на 80%.

Набыць 3D-канструктар ды паштоўкі можна на старонках у „Фэйсбуку” і „УКантакце”.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя