Гародня: 57 год таму ўзарвалі Фару Вітаўта
Уночы 29 лістапада 1961 года ў цэнтры Гародні сапёры разам з прадстаўнікамі КДБ узарвалі самы стары каталіцкі гатычны храм Беларусі – Фару Вітаўта.
Храм, што меў назву Найсьвяцейшай Панны Марыі, як лічаць гісторыкі, быў галоўнам будынкам горада.
Пра Фару Вітаўта распавядае гісторык Таццяна Касатая:
– Фара Вітаўта, як архітэктурны аб’ект, была вельмі важная, пакуль яе не знеслі. Яна з’яўлялася часткай гарадской прасторы. Напэўна людзі без Фары Вітаўта не ўяўлялі сабе тую ж самую Рынкавую плошчу, сённяшняя Савецкая плошча. Таксама храм быў значны, як рэлігійны аб’ект. Але пра гэта мы можам меркаваць толькі з нейкіх успамінаў і іншых крыніцаў.
На думку краязнаўцы Ігара Лапехі, аднаўленне храма магчымае і трэба яго рабіць праз талаку ўсёй Беларусі і свету:
– Я не думаю, што дзяржава павінна з бюджэту выдаткоўваць грошы. Бо дзяржава бурыла і яна мае пэўную маральную адказнасць. І таму за бюджэт гэты храм павінен быць адбудаваны. Я супраць такіх рацый. Таму што, усё роўна гэта грошы народныя. Лепш каб быў абвешчаны збор сродкаў на аднаўленне гэтай дамінанты Гародні.
На месцы ўзарванага храма ўладамі Гародні пастаўлены помнік, аднак пра аднаўленне храму ніхто не ўзгадвае.
Фара Вітаўта ў пачатку 1960-х гг.
Лістапад 1961 года
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота katolik.life і harodnia.com