Гародня: Дабрачынны канцэрт да 10-годдзя хоспіса
Вялікі дабрачынны канцэрт беларускай музыкі ў межах 10-годдзя дзіцячага хоспісу адбудзецца ў Гародні 30 верасня.
Пра мерапрыемства расказвае кіраўніца гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка:
– Да нас прыязджаюць салісты з Нацыянальнай філармоніі з цыклам песень “Вянок” на словы Максіма Багдановіча. Яны будуць выконвацца салістамі з былога калектыву “Песняры”. Будуць і сучасныя спевакі. І калі ласка, вельмі запрашаем прыйсці падтрымаць гарадзенскі дзіцячы хоспіс, бо падтрымка можа быць рознай.
На думку Вольгі Вялічкі, гэта будзе не толькі падтрымка хоспіса, але і падтрымка беларускай культуры.
– Кошт квіткоў з’яўляецца ахвяраваннем. Гэта пойдзе на дапамогу цяжка і безнадзейна хворым дзецям. І мне падаецца, што вельмі важным з’яўляецца двухбаковая падтрымка – падтрымка не толькі дзіцячага хоспіса, але і нашай культуры. Таму што тыя песні, тая гісторыя, якая пралягае ў гэтым канцэрце, яна вельмі-вельмі важная для нас. І асабліва зараз.
Мерапрыемства распачнецца 30 лістапада ў Гарадзенскім каледжы мастацтваў а 19-й гадзіне. Квіток будзе каштаваць усяго 10 рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня