Што трэба ведаць пра смяротную кару ў Беларусі



У Рэспубліцы Беларусь да смяротнага пакаранне могуць быць асуджаныя мужчыны ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў.   

Жанчын у Беларусі не расстрэльваюць. 

Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” гаворыць: “Калі асуджаныя да смяротнага пакарання трапляюць ў “калідор смерці”, супрацоўнікі турмы ставяцца да іх так, як быццам іх ужо няма “сярод жывых”. Адвакатам часта адмаўляюць у спатканнях, карэспандэнцыя падвяргаецца цэнзуры або вымаецца, каб не дазволіць сям’ям ведаць, ці жывыя іх сваякі. 

Магчымасць судовай памылкі – адзін з важкіх аргументаў супраць смяротнага пакарання.

10 кастрычніка 2002 года Міхаіл Гладкі прыйшоў да сваёй маці, у дом, дзе яна жыла з яго братам Віктарам, пабачыў мёртвую маці і брата. Міхаіл вырашыў, што брат забіў маці, а сам спіць на ложку. Ён схапіў сякеру і ударыў па галаве брата, сам выклікаў міліцыю. У судзе віну прызнаў цалкам, быў 5 гадоў у калоніі. Сапраўднага забойцу, Эдуарда Лыкава, затрымалі ў 2011 годзе, ён прызнаўся ў шматлікіх забойствах і ў тым, што маці і брата Гладкага забіў за суткі да прыходу Міхаіла – 9 кастрычніка. З 2014 года Міхаіл Гладкі дамагаецца аднаўлення права на пакрыццё шкоды за незаконнае асуджэнне.

З 1971 года ў раёне Віцебска знікалі жанчыны, іх знаходзілі забітымі. Кожны раз следчыя органы знаходзілі “вінаватых” і прымушалі іх прызнацца ў “злачынствах”.

Мечыслаў Грыб, беларускі дзяржаўны і палітычны дзеяч, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь: 

У ходзе расследавання гэтай справы высветлілі, што за злачынствы, якія маньяк Міхасевіч здзейсніў за 15 гадоў, незаконна асуджаныя на доўгія тэрміны зняволення 13 чалавек, а адзін з іх, Цярэня, быў расстраляны. Чалавека расстралялі ні за што. Пасля судовых памылак, якія мне давялося бачыць на свае вочы, я прыйшоў да высновы, што не павінен ніхто пазбаўляць чалавека жыцця.

 Гары Паганяйла, праваабаронца гаворыць:  “У Беларусі працягвае дзейнічаць закон, калі труп пакаранага сваякам не выдаюць, месца пахавання не паведамляюць, спрабуюць зрабіць таямніцай і дату выканання прысуду. Камітэт ААН заявіў, што сама працэдура смяротнага пакарання ў Беларусі падпадае пад прыкметы катаванняў і бесчалавечнага стаўлення, як да самога пакаранага, так і да яго сваякоў”

У 1999 годзе генерал экс-міністр унутраных справаў Беларусі Юры Захаранка, быў выкрадзены і стаў ахвярай па-за судовага пакарання. Юры Захаранка, планаваў адмену смяротнага пакарання ў Беларусі, пра эта ён сказаў у 1998 годзе:  “Смяротная кара не ў стане спыніць злачыннасць. Заходнія псіхіятары-крыміналісты, якія вывучалі гэтае пытанне, прыйшлі да высновы, што ніводзін з асуджаных перад забойствам не думаў пра магчымасць расплаты смяротнай карай. Пасля адмены вышэйшай меры ў краіне не расце колькасць цяжкіх злачынстваў. Здавалася бы, танней расстраляць чалавека ды закапаць. Але такі чынам грамадства закопвае сябе. Нам неабходна павярнуцца да гуманізму і чалавечнасці”.                               

 Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў былі асуджаны за арганізацыю і здзяйсненне тэракту у мінскім метро ў кастрычніку 2011 года. У сакавіку 2012 года былі пакараныя смерцю. Афіцыйная дата выканання прысуду – 15 сакавіка 2012 года, хаця сваякі Уладзіслава Кавалёва мяркуюць, што прысуд быў выкананы раней – 11 сакавіка. З таго часу маці Уладзіслава Кавалёва змагаецца за тое, каб ёй выдалі цела сына і паведамілі дакладную дату выканання смяротнага прысуду. Яна спасылаюцца на рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН, згодна з якім утойванне месца пахавання чалавека, расцэньваецца як катаванне. Любоў Кавалёва не верыць у вінаватасць сына, лічыць крымінальнае абвінавачанне па гэтай справе сфальшаваным, судовае разбіральніцтва – несправядлівым, а прысуд – незаконным.

Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе існуе смяротнае пакаранне.

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ