Пяць гадоў пасля ўкраінскай Рэвалюцыя Годнасці
Пяць гадоў таму ва Украіне ўлады паспрабавалі разагнаць Майдан, актывісты якога выступалі за еўрапейскі выбар. Гэтыя падзеі атрымалі назву Чорная пятніца. У ноч з 30 лістапада на 1 снежня байцы “Беркута” жорстка збілі студэнтаў, якія засталіся начаваць.
На наступны дзень, 1 снежня, на вуліцы Кіева выйшлі дзясяткі тысячаў абураных людзей. Удзельнікі Рэвалюцыі Годнасці распавядалі тады, што выйшлі на Майдан за еўрапейскую будучыню краіны.
– Мне надакучыла жыць у такой краіне. Хачу, каб я жыла ў такой краіне, дзе няма карупцыі і бандытаў. Я хачу жыць там, дзе мяне змогуць абараніць. Я хачу жыць у новай краіне.
– Бо я не хачу жыць пад Расеяй.
– Гэта ж наша будучыня. Мы маладыя і хочам жыць у сваёй краіне, а не быць яшчэ адной вобласцю, як Казань ці Кубань. Мы вольная краіна. Колькі ўжо можна быць залежнымі ад Расеі?!
Акцыі пратэсту ва Украіне атрымалі назву Рэвалюцыя Годнасці. Супрацьстаянне з урадам Януковіча працягнулася да 22 лютага.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
Фота: unian.net