Вось такі Леў Сапега з’явіцца ў Слоніме
Камісія ў Слоніме разглядзела эскізныя праекты помніка Льву Сапегу, які плануецца адкрыць 1 верасня 2019 года ў Слоніме падчас рэспубліканскага свята беларускага пісьменства і друку. Усяго на конкурс было прапанавана 9 прац беларускіх скульптараў. Камісія абрала адзін помнік Льву Сапегу са Статутам ВКЛ у левай руцэ і з булавой у правай.
Такі помнік і з’явіцца ў Слоніме ў наступным годзе. Аўтарамі абранага праекта з’яўляюцца менскія скульптары В.Пінін, І.Міско і С.Логвін.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім