У рацэ Іпуць патануў 14-гадовы падлетак



У Добрушскім раёне ў рацэ Іпуць патануў падлетак, паведаміў БЕЛТА вядучы спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі Асвод Сяргей Касцючэнка.

Няшчасны выпадак адбыўся 30 лістапада прыкладна ў 16.45. Два браты выйшлі з санкамі на лёд ракі. У нейкі момант абодва праваліліся.

Адзін з братоў зваліўся ў ваду недалёка ад берага і змог выбрацца самастойна. Ён адразу ж пабег па бацьку. Дом знаходзіўся прыкладна за 70 м ад берага. Аднак выратаваць 14-гадовага хлопца не атрымалася — яго знесла цячэннем ракі.