Макей возьме ўдзел у міністэрскай сустрэчы АБСЕ ў Мілане
Кіраўнік МЗС Уладзімір Макей прыме ўдзел у 25-й сустрэчы міністраў замежных спраў краін АБСЕ. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар ведамства Анатоль Глаз.
Сустрэча пройдзе 6—7 снежня ў Мілане.
„Падчас сустрэчы будзе абмеркаваны шырокі спектр пытанняў у рамках усіх трох вымярэнняў АБСЕ — ваенна-палітычнага, эканоміка-экалагічнага і гуманітарнага”, — сказаў Глаз.
Макей выступіць на пленарным пасяджэнні, а таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэч.