Падарожжа “Шляхам Баторыя”
Аматары падарожжа і гісторыі Беларусі маюць магчымасць наведаць 14 снежня самы маленькі горад Беларусі і калыску беларускай дзяржаўнасці. Аўтобусная вандроўка адбудзецца ў межах праграмы „Куфэрак падарожжаў”.
Кажа арганізатар і гід вандроўкі старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч:
– Называецца вандроўка “Шляхам Баторыя” таму, што мы праедзем ад Дзісны да Полацка. У Дзісне перад вызваленнем Полацка канчаткова збіралася войска Вялікага Княства Літоўскага на чале са Стэфанам Баторыем. Аглядзім Дзісну з яе помнікамі, затым Полацк аглядзім з помнікамі.
У праграме: знаёмства з гістарычнай забудовай Дзісны, наведванне сямейнага пахавання Рымскіх-Корсакавых у Бяздзедавічах, а таксама агляд помнікаў калыскі беларускай дзяржаўнасці – Полацка.
[Not a valid template]
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя