Пабачыць свет Новы запавет на заходнепалескай гаворцы
На платформе «Улей» праходзіць збор грошай на пераклад Новага запавету на заходнепалескую гаворку. Аўтар кнігі Фёдар Клімчук не дажыў да сённяшняга дня.
Па словах Сержука Доўгушава, які займаецца падрыхтоўкай кнігі да выдання, перакладчык быў вельмі дасціпны ў пытаннях кожнага слова.
– Яшчэ маці яго жыла, калі ён пытаўся, як перакладаць. Таму кніга атрымалася вельмі ўнікальнай і не хавала гэтай мовы. І ён сам казаў, што калі такія выдатныя кнігі выходзяць, калі Духоўнае Пісанне выходзіць на мове краю, то гэтая мова ніколі ўжо не знікне. Я яму паабяцаў, што выдадзім. Складана было знайсці грошы. На жаль, не атрымалася выдаць. Ён сышоў, памёр, і мы не паспелі выдаць гэтую кнігу. Зараз пачалі вельмі хутка гэта рабіць, рыхтаваць.
На дадзены момант сабрана 65% неабходнай сумы на кнігу. Выдаць яе плануецца да Калядаў.
Поўную размову слухайце ў далучаным гукавым файле:
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя