У Берасці за адзін дзень у двух ДТЗ пацярпелі трое дзяцей
У Берасці раніцай 4 снежня адбыліся два ДТЗ, у якіх пацярпелі трое дзяцей.
Як паведамляе ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама, каля 7.20 на вуліцы Суворава 24-гадовы мужчына, кіруючы аўтамабілем „ДЭУ”, здзейсніў наезд на 14-гадовага школьніка, які перасякаў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
Хлопчык атрымаў цялесныя пашкоджанні і шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне дзіцячай абласной бальніцы.
Каля 7.50 на вуліцы Кастрычніцкай Рэвалюцыі 34-гадовы вадзіцель „Лексуса” сутыкнуўся з аўтамабілем „Вольва”. У ДТЗ пацярпелі пасажыры „Вольва”: 8-гадовая і 13-гадовая дзяўчынкі. Яны шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне дзіцячай абласной бальніцы. Вадзіцелі і дзеці — жыхары Берасця.