Бясплатны Wi-Fi з’явіцца на дзесяці станцыях менскага метро
У 2019 годзе бясплатны Wi-Fi з’явіцца на дзесяці станцыях менскага метро. Як інфармуе агенцтва „Мінск-навіны”, вясной да пачатку Еўрагульняў кропкі доступу абсталююць на шасці станцыях — на „Пятроўшчыне”, „Плошчы Леніна”, „Уруччы”, „Першамайскай”, „Нямізе” і „Аўтазавадской”. Іх падключаць першымі з-за таго, што побач знаходзяцца знакавыя спартыўныя аб’екты. Да канца 2019-га бясплатны Wi-Fi з’явіцца на станцыях „Акадэмія навук”, „Плошча Якуба Коласа”, „Маскоўская” і „Каменная горка”.
Фота АGA