“Пажар сыраварні” – рэпартаж Алесі Адамчук



Пажар – гэта страшная трагедыя. І гэтая трагедыя падвойваецца, калі пажар злізвае каштоўныя рэчы і чалавечыя жыцці адначасова. Гэта здарылася ў вёсцы Белавусаўшчына Пружанскага раёна. У выніку пажара амаль знік гістарычны будынак сыраварні, пабудаваны ў пачатку 19-га стагоддзя і прыстасаваны пры саветах пад кватэры. Апошнімі жыхарамі былой сыраварні сталі сужыцелі Ганна і Сяргей. Жыцці не вернеш, а вось архітэктурную каштоўнасць – будынак сыраварні можна яшчэ захаваць.