Найгоршую якасць паветра ў ЕЗ мае Польшча



Найгоршую якасць паветра ў ЕЗ мае Польшча. Пра гэта заявіў кіраўнік Вышэйшай кантрольнай палаты Польшчы Кшыштоф Квяткоўскі падчас кліматычнага саміту ААН, які праходзіць у Катавіцах. Арганізаваныя Палатай кантролю праверкі выявілі кепскую каардынацыю, а таксама недастатковае фінансаванне змагання са смогам.

«Забруджванне паветра – гэта найвялікшая цывілізацыйная праблема Польшчы, барацьба з ёй павінна быць абсалютным прыярытэтам,» – паведаміў старшыня польскай Вышэйшай палаты кантролю. Паводле дакладу Палаты аб якасці паветра ў Польшчы, паляпшэнне сітуацыі можа быць дасягнутае толькі за кошт скарачэння цьвёрдага паліва, то-бок вугля.

Паводле дадзеных Сусветнай Арганізацыі аховы здароўя, праз забруджванае паветра штогод у свеце памірае 7 мільёнаў чалавек. Штогод за смогу ў Еўропе памірае 400 тысяч чалавек, у Польшчы гэты паказчык дасягае 46 тысяч чалавек.

radyjo.net

Фота pixabay.com/CC0