Беларуска ўвайшла ў топ-5 конкурсу „Міс свету – 2018”
Пераможца Нацыянальнага конкурсу прыгажосці „Міс Беларусь – 2018” менчанка Марыя Васілевіч увайшла ў топ-5 конкурсу „Міс свету – 2018”, фінал якога адбыўся 8 снежня ў кітайскім горадзе Санья.
Гэта лепшы вынік за ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў гэтым конкурсе.
Пераможцай конкурсу „Міс свету – 2018” стала прадстаўніца Мексікі.
Перш чым увайсці ў пяцёрку, Марыя Васілевіч спярша ўвайшла ў топ-30, а пасля ў топ-12 разам з яшчэ дзвюма дзяўчынамі ад Еўропы – прадстаўніцамі Францыі і Шатляндыі.
Акрамя Беларусі ў выніковы топ-5 увайшлі прадстаўніцы Ямайкі, Мексікі, Тайланда і Уганды.
Фота Instagram