Гародня: 75 год навукоўцу і краязнаўцу
У гарадзенскай гарадской бібліятэцы імя Макаёнка адзначылі 75-годдзе навукоўца, прафесара Андрэя Майсяёнка.
Андрэй Майсяёнак вядомы ў Гародні апроч навуковай яшчэ і сваёй краязнаўчай дзейнасцю. Да юбілея Андрэя Майсяёнка была выдадзена кніга пад назваю «55 год у нутрыцыялогіі».
Пра кнігу і яе выданне кажа яе рэдактар Яўген Майсяёнак:
– Гэты год для нашай сям’і вельмі багаты на прыемныя даты, і адной з іх з’яўляецца юбілей навукоўца і майго бацькі Андрэя Георгіевіча Майсеёнка. Традыцыйна да такіх дат складаецца бібліяграфічны даведнік. Мы вырашылі трошкі змяніць гэтую традцыю і зрабіць літаратурны партрэт навукоўца.
Прафесар Андрэй Майсеенак узгадваў на сустрэчы 80-я гады ХХ стагоддзя, калі ён быў дэпутатам і займаўся справамі культуры:
– Абмяркоўвалі, напрыклад, каму аддаць храм – Касцёлу ці Царкве, ці які лёс музея гісторыі рэлігіі, ці каму аддаць будынак абкама партыі, каралеўскі палац. Гэта была барацьба, каб атрымаць гістарычны будынак на культурную справу, бо каралеўскі палац можа быць толькі музеем.
Сустрэча ў Гародні адбылася ў межах інтэлектуальнага клубу “Паходня Ісціны”.
Беларускае Радыё Рацыя