Сталі вядомыя лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча



10 снежня на сталічнай адукацыйнай пляцоўцы „Тэрыторыя правоў” прайшло ўручэнне літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча.

Гэтая прэмія прысуджаецца за найлепшыя творы аўтарам, якія былі зняволеныя. Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія працы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу года.

Як паведамляе Беларускі ПЭН-цэнтр, сёлета лаўрэатамі прэміі за творы, напісаныя на падставе асабістага турэмнага досведу, сталі: Аляксандра Лапшына за „Лагер смерці ў цэнтры Менска”; Вольга Нікалайчык за творы ў кнізе „Бо”; Уладзімір Някляеў за творы ў кнігах „Лісты да Волі” і „Толькі вершы”.

Лаўрэаты ўзнагароджаныя дыпломамі і падарункамі.

Першую прэмію імя Францішка Аляхновіча атрымаў Ігар Аліневіч за кнігу „Еду в Магадан”. Таксама ў папярэднія гады лаўрэатамі былі Алесь Бяляцкі, Зміцер Дашкевіч, Фелікс Пекер, Павел Севярынец, Аляксандр Фядута, Ірына Халіп, Мікола Дзядок, Зміцер Дрозд, Андрэй Саннікаў і Леанід Пятрэнка.

belapan.by