Праваабаронцы на вуліцах Берасця распаўсюджвалі „Народную волю”



Берасцейскія праваабаронцы нагадалі грамадзянам аб міжнародным свяце „Дню правоў чалавека”. На вуліцах горада над Бугам, яны распаўсюдзілі спецыяльны выпуск „Народнай волі”, прысвечаны экалагічным выклікам краіны, сярод якіх і сітуацыя вакол будаўніцтва акумулятарнага завода.

„Супрацьстаянне ўладаў і грамадства па пытаннях завода працягваецца і застаецца актуальным”, – паведамляе ўдзельнік акцыі, праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Выставіўшся сябе на ўсеагульныя кпіны з боку грамадства, супрацоўнікі міліцыі і нашыя гарадскія ўлады патрабуюць часу, каб пераасэнсаваць сваю тактыку дзеяння супраць праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода, і яны, мабаць, цяпер распрацоўваюць іншыя метады ўздзеяння на актывістаў.

„Берасцейцы, якія атрымалі асобнік „Народнай волі”, выказалі амаль аднадушнае меркаванне адносна будаўніцтва завода і таго, што ў Беларусі існуюць праблемы з правамі чалавека”, – зазначыў Уладзімір Вялічкін.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.