У Гародні адкрыецца выстава лістоў палітвязняў



13 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні адбудзецца адкрыццё выставы „Лісты палітвязняў: ад 1996 года да нашых дзён”.

На выставе будуць прадстаўлены лісты палітычных вязняў з-за кратаў, лісты ў падтрымку палітвязняў, матэрыялы бюлетэня Праваабарончага цэнтру “Вясна” – “Права на Волю”, а таксама архіўныя фотаздымкі.

З 1996 года, па звестках праваабарончых арганізацый, праз крымінальны пераслед за палітычныя перакананні ў Беларусі ў зняволенне трапілі больш за 200 чалавек.

У адкрыцці выставы возьме ўдзел адмысловы госць – старшыня Праваабарончага цэнтру „Вясна”, былы палітвязень Алесь Бяляцкі.

Адкрыццё выставы ў чацвер 13-га снежня а 19-й гадзіне, „Цэнтр гарадскога жыцця”, Кірава, 3.

Беларускае Радыё Рацыя