Зміцер Вайцюшкевіч запрашае на калядны канцэрт



7 студзеня Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra зайграюць святочны сямейны канцэрт у Менску.

Імпрэза стане працягам добрай традыцыі калядных канцэртаў спевака. 7 студзеня ў знаёмым слухачам Палацы культуры Шарко прагучаць выбраныя святочныя кампазіцыі Змітра Вайцюшкевіча, а таксама найлепшыя песні з розных праектаў творцы. Некалькі новых песень прагучыць упершыню. Праграма разлічаная на слухачоў усіх узростаў — весела і цікава тут будзе і дарослым, і нават самым маленькім дзеткам.

7 студзеня – ПК Шарко (Менск, вул. Уральская, 3) – 19:00

Квіткі у касах і на сайце аператара Kvitki.by.

Інфалінія: (8033) 661-14-32