Дэйв Льюіс – новы трэнер хакейнай зборнай Беларусі
Хакейны спецыяліст з Канады Дэйв Льюіс прызначаны новым галоўным трэнерам хакейнай дружыны Беларусі. Выканкам нацыянальнай федэрацыі хакею адзінагалосна зацвердзіў яго кандыдатуру.
Да гэтага 61-гадовы Льюіс ужо працаваў ў трэнерскім штабе зборнай Беларусі, ён быў асістэнтам свайго суайчынніка Глена Хэнлана, а таксама беларускага трэнера Міхаіла Захарава. У НХЛ ён працаваў у розных клубах, з „Дэтройтам” тройчы выграваў Кубак Стэнлі.
Беларускае Радыё Рацыя