Сенат ЗША прыняў Акт падтрымкі свабоды ва Украіне
Сенат ЗША адзінагалосна прыняў Акт падтрымкі свабоды ва Украіне. Законапраект прызнае Украіну вайсковым саюзнікам за межамі НАТА, змяншае залежнасць Украіны ад расейскага газу і надае дапамогу украінскаму войску і ўцекачам.
Гэты законапраект азначае, што ЗША будзе больш ангажавацца ва Украінскую сітуацыю, кажа міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі:
– Падтрымка гэтая павінна быць больш яскравая, у прыватнасці, павінна быць падтрымка ў пастаўцы ўзбраення Украіне. І я не выключаю, што ў хуткім часе яшчэ больш паўстане пытанне абароны ядзерных аб’ектаў ва Украіне. Гэта будзе падствай яшчэ большай прысутнасці Захаду ва Украіне.
Для таго, каб законапраект увайшоў у сілу яго мае прыняць яшчэ Палата прадстаўнікоў і падпісаць прэзідэнт ЗША Барак Абама. Некалькі месяцаў таму кіраўніцтва Украіны звярталася да ЗША з просьбай надаць ёй статус пазаблокавага саюзніка НАТА, аднак тады ў такім статусе было адмоўлена.
Цяпер у Сенаце большасць маюць прадстаўнікі кансерватыўнай рэспубліканскай партыі, яны і сталі аўтарамі адпаведнага законапраекту.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя