Цэны ў прамысловасці ў лістападзе выраслі на 0,4%, у будаўніцтве — на 1,4%
Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам 2018 года выраслі на 0,4%, са снежнем 2017 года — на 5,9%, вынікае з дадзеных Белстата.
У тым ліку на інвестыцыйныя тавары цэны выраслі на 0,4% і 3,9% адпаведна, на прамежкавыя — на 0,5% і 6,7%, на спажывецкія — на 0,3% і 3,3%.
Цэны вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам выраслі на 0,9%, са снежнем 2017 года — на 4,5%, у тым ліку ў раслінаводстве — на 1,5% і 9,4% адпаведна, жывёлагадоўлі — на 0,7% і 3,1%.
У будаўніцтве ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам гэтага года рост цэн склаў 1,4%, са снежнем 2017 года — 9,8%, у тым ліку на будаўніча-мантажныя работы — 2% і 13,6% адпаведна, на машыны і абсталяванне цэны выраслі на 0,5% і знізіліся на 0,4%, на іншыя работы і затраты выраслі на 1,7% і 21,2% адпаведна.
Тарыфы на перавозку грузаў усімі відамі транспарту ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам сталі даражэйшымі на 0,2%, са снежнем 2017 года — на 6,7%.
Тарыфы на паслугі сувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам 2018 года не змяніліся, са снежнем 2017 года — выраслі на 4,2%.
Як паведамлялася, спажывецкія цэны ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам выраслі на 0,6%, са снежнем 2017-га — на 4,8%.