Глыбоцкія ўлады раздаюць абяцанні людзям і не выконваюць іх
Так, жыхары вуліцы Маскоўскай і завулка Кірава незадаволеныя тым, што ў іх паздымалі платы і не паставілі новыя. Акрамя гэтага, каля некаторых двароў разраўнялі пясок, прывезены людзьмі для будаўніцтва, і павыразалі дрэвы на ўчастках.
Паводле жыхароў, яны доўга чакалі абяцанага, спадзяваліся, што да 600-годдзя Глыбокага ўсё ж паставяць платы. Але, лічаць, што іх проста падманулі:
– Казалі, што зробім, а ніякага адказу няма. Нічога не зрабілі да дня беларускай пісьменнасці, да Дня гораду – зноў няма. Ужо цярпенне лопнула. Абяцанага не дачакаліся мы, і пачалі звяртацца ў вышэйшыя інстанцыі.
– Нам сарвалі платы – варварскі сарвалі. Да свята пісьменнасці абяцалі паставіць новыя. Чаму яны сарвалі платы без узгаднення з жыхарамі?
– Яны матывуюць тым, што гэта іх плот. Але ж да гэтага стаялі нашы платы.
Як кажа прадстаўніца камунальнай службы Людміла Вашчонак, платы дзяржаўныя, і ніхто, нічога не абяцаў. Ніякіх платоў камунальнікі ставіць не будуць, няхай ставяць за свой кошт, сказала яна.
Няўжо дрэвы, пясок і платы перашкаджаюць адзначаць святы і прымаць высока-пастаўленых гасцей? – задаюцца пытаннем глыбачане.
[Not a valid template]
Подпісы пад здымкі
- Агрэфіна Лабун, якой 86 год, усё ж спадзяецца дачакацца абяцанага і ажыццявіць сваю мару – памерці за новым плотам.
- Дом бабы Груні (Агрэфіны Лабун), які месціцца на скрыжаванні дзвюх вуліц
- Дамы па вуліцы Маскоўскай без агароджаў
- Каля гэтага дома на вуліцы Маскоўскай улады трактарам разраўнялі пясок , які маладая сям’я прывезла для будоўлі. Зараз маладыя людзі прывезлі яшчэ пяску, каб усё ж такі выканаць запланаваныя будаўнічыя працы.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае