Выбарчая гонка ва Украіне і яе фаварыты



24 кастрычніка 2015 года на цэнтральных вуліцах Кіева, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, зявіліся намёты народнага прэзідэнта Галабародзькі”. Прамоўтары раздавалі мінакам улёткі з абяцаннямі: “прадастаўляю дэпутатам па мандатах”, “люструю па самыя папярэднікі”, “каб просты настаўнік жыў, як прэзідэнт, а прэзідэнт, як настаўнік і ў тым жа рэчышчы. Пазней выявілася, што акцыя была часткай піяр-кампаніі новага тэлесерыяла Слуга народа, у якім распавядалася пра сціплага настаўніка гісторыі Галабародзьку, які эмацыйна неяк выказаўся пра рэаліі ўкраінскай палітыкі. Прамову педагога таемна запісалі на мабільны вучні і выклалі на ютуб. Гэты спіч прынёс настаўніку славу, пасля чаго ён пайшоў у прэзідэнты і перамог. Ролю галоўнага героя сыграў вядомы ўкраінскі комік Уладзімір Зяленскі. Праз тры гады стала зразумела, што тэлесерыял Слуга народа быў неадемнай часткай палітычнай кампаніі будучага кандыдата ў прэзідэнты Украіны.

Акцёр Уладзімір Зяленскі, згодна апошнім сацыялагічным даследаванням, зяўляецца адным з лідараў прэзідэнцкай гонкі ва Украіне. Паводле дадзеных агульнанацыянальнага апытання, праведзенага Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі, Уладзімір Зяленскі займае другую пазіцыю ў рэйтынгах прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла. За яго гатовыя аддаць галасы 8,2% рэспандэнтаў, што амаль на 2% больш, чым у цяперашняга прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Прыблізна такія ж разлікі прадастаўляюць яшчэ некалькі іншых сацыялагічных кампаній. Калі справа дойдзе да другога тура, то шансы Зяленскага толькі ўзрастаюць. Такім чынам, Украіна у адным кроку ад абрання прэзідэнтам не прафесійнага палітыка ці функцыянера, а шоўмэна.

Біяграфія Уладзіміра Зяленскага дастаткова тыповая для паспяховага тэлевізійшчыка з постсавецкай прасторы. Спачатку дабіўся поспехаў ва Украіне, а потым стаў удзельнічаць у некалькіх камерцыйна ўдалых праектах у Расеі. Але з пачаткам расейска-ўкраінскага супрацьстаяння ў 2014 годзе многія ягоныя падпрацоўкі ў Маскве згарнуліся. Уладзімір Зяленскі адназначна асудзіў агрэсію Масквы. Ягоная студыя Квартал 95 ахвяравала ў першыя месяцы вайны 1 млн грывен на падтрымку добраахвотніцкіх батальёнаў. Гэты ўчынак зрабіў улюбёнца расейскіх тэлегледачоў персонай нон-грата ў Расеі. Следчы камітэт РФ пачаў праверку інфармацыі аб фінансаванні Зяленскім украінскіх сілавікоў.

У палітыка Уладзіміра Зяленскага, зрэшты, ёсць свая ахілесава пята. Апаненты будучага кандыдата ў прэзідэнты небеспадстаўна ўказваюць на ягоныя шчыльныя сувязі з алігархам Ігарам Каламойскім. Апошні, зяўляючыся ўласнікам тэлеканала 1+1, фактычна прадаставіў для Уладзіміра Зяленскага медыйную пляцоўку для прасоўвання сваіх відэапраектаў, пачынаючы ад гумарыстычных тэлешоу, сканчваючы згаданым раней серыялам Слуга народа”.

Перадвыбарчая кампанія Уладзіміра Зяленскага праходзіць у менш таксічных умовах, чым у прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Цяперашні кіраўнік украінскай дзяржавы знаходзіцца пад прыцэлам расейскай прапаганды, якая дагэтуль аказвае сурёзны ўплыў на ўкраінскае грамадства. Нягледзячы на абектыўныя дасягненні цяперашняй украінскай улады, ва ўкраінцаў накапілася мноства прэтэнзій, якія могуць выліцца ў пратэснае галасаванне за кандыдатуру параўнальна новага чалавека. І гэтым увасабленнем народнай надзеі можа якраз стаць Уладзімір Зяленскі. Дарэчы, тым, хто крытыкуе коміка за адсутнасць палітычнага вопыту, варта пачытаць біяграфію амерыканскага прэзідэнта Рональда Рэйгана, які выцягнуў эканоміку сваёй краіны з працяглага эканамічнага крызісу, спрычыніўся да развалу СССР і заканчэння халоднай вайны”. Між іншым, Рэйган таксама быў прафесійным акцёрам.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ