«Арт Сядзіба» прадстаўляе свой другі ўласны спектакль



У аўторак, 18 снежня, у Менску адбудзецца прэм’ерны паказ спектаклю „Францішак. Сцэны з жыцця ды сноў”.

Спектакль «Францішак» прысвечаны беларускаму драматургу, «айцу беларускага тэатра» Францішку Аляхновічу. У 2019-м годзе спаўняецца 75 гадоў з яго трагічнай гібелі, як мяркуюць, ад рук спецслужбаў. У 1927-м годзе Аляхновіч быў арыштаваны органамі ГПУ, адным з першых прайшоў пекла савецкіх лагераў, але цудам быў вызвалены ў 1933-м, змог напісаць знакамітую кнігу ўспамінаў «У кіпцюрох ГПУ», якая ў перакладзе на 7 моваў за 30 гадоў да Салжаніцына распавяла праўду пра жахі савецкіх рэпрэсіяў.  Спектакль «Францішак» з’яўляецца працягам спектакля «Браніслаў», прысвечанага іншаму рэпрэсаванаму беларускаму культурнаму і палітычнаму дзеячу Браніславу Тарашкевічу.

Імпрэза пройдзе ў межах тыдня «Арт Сядзібе 7 гадоў», які пройдзе з 17 па 23 снежня. Падрабязней тутІвэнт у VK.

18 снежня, 20:30. ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16). Даведкі па тэлефоне +375296517898.