Царква ў Мастаўлянах прайшла рамонт



У святыні паклалі дубовую падлогу і памянялі знішчаныя часам калоны. Усе працы прайшлі ў адпаведнасці з рэкамендацыямі кансерватара забыткаў.

Рамонт быў магчымы дзякуючы датацыі з Касцельнага фонду і падтрымцы прыхаджан, сказаў настаяцель парафіі Славамір Якімюк.

Гэта наша спадчына, гэта частка нас саміх. Царква з 1840 года, то колькі людзей прайшло праз яе. І гэта выключнае месца, куды прыязджае шмат турыстаў. Але не толькі турыстаў. Людзі папросту любяць гэтае месца, бо яно вымаленае.

Парафія св. Яна Тэолага ў Мастаўлянах – адна з самых меншых у Польшчы.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Мастаўляны

Фота аўтаркі