Аб’яднаўчы праваслаўны сабор у Кіеве (абноўлена)
15 снежня ў Сафійскім саборы ў Кіеве прайшоў аб’яднаўчы сабор, задача якога – стварэнне і абранне кіраўніка памеснай Украінскай праваслаўнай царквы.
На сцэну каля храма падняліся прэзідэнт Пётр Парашэнка і кіраўнік Украінскай царквы Епіфаній.
Прэзідэнт павіншаваў усіх са стварэннем Украінскай памеснай праваслаўнай аўтакефальнай царквы.
Сабор абраў кіраўніка новай царквы, але яго імя пакуль не называюць.
Паводле папярэдняй інфармацыі, як паведамляе крыніца liga.net, кіраўніком памеснай Украінскай праваслаўнай царквы стаў мітрапаліт УПЦ КП Епіфаній.
Фота: Twitter @poroshenko
Арганізатары сабора паведамілі: у ім бяруць удзел каля 190 чалавек, сярод іх – 10 біскупаў УПЦ МП. Галасаванне за кіраўніка праходзіць у два туры. Першы тур галасавання за прадстаяцеля новай украінскай царквы завяршыўся. Пра гэта паведамілі крыніцы LIGA.net. У другім туры іерархі павінны абраць аднаго з траіх кандыдатаў на пасаду кіраўніка новай царквы.
Паводле рэлігіязнаўцы Дзмітрыя Гаравога, галасы прыкладна пароўну падзяліліся паміж трыма кандыдатамі: мітрапалітамі УПЦ КП Епіфаніем і Міхаілам, а таксама іерархам УПЦ МП Сімяонам.
Стоїм, чекаєм закінчення собору 🙂
Gepostet von Stas Kozljuk am Samstag, 15. Dezember 2018
Стварэнне ва Украіне аўтакефальнай праваслаўнай царквы з’яўляецца шляхам да сцвярджэння дзяржаўнасці. Пра гэта на аб’яднаўчым саборы ў Сафіі Кіеўскай заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.
„За 1000 гадоў не раз пацверджана: каб зацвердзіць дзяржаўнасць, Украіне варта пазбавіцца ад ланцугоў, якія занявольваюць нас духоўна, якія падзяляюць і робяць нас свабоднымі ці мімавольнымі выканаўцамі чужой волі», – сказаў Парашэнка.
Па словах прэзідэнта, шлях Украіны да аўтакефальнай праваслаўнай царквы пачалі стагоддзе таму гетман Павел Скарападскі і кіраўнік Дырэкторыі УНР у 1919-1920 гадах Сымон Пятлюра, піша gordonua.com.
Выступаючы перад удзельнікам сабора, прэзідэнт Украіны адзначыў: “Усё залежыць ад вашай здольнасці дамовіцца, пачуць адзін аднаго. Пачуць дзеля Украіны”. Парашэнка завяршыў свой выступ словамі: „Я веру, што вы правільныя людзі, у правільным часе і ў правільным месцы. Жадаю аб’яднаўчаму сабору паспяховай працы”.
Фота з facebook
* * *
У Кіеве 15 снежня пройдзе аб’яднаўчы праваслаўны сабор. На аб’яднальным саборы ў Кіеве праваслаўныя іерархі павінны ўтварыць новую царкву, зацвердзіць яе статут і абраць кіраўніка.
У саборы возьмуць удзел больш за 40 архірэяў Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, 14 прадстаўнікоў Украінскай аўтакефальнай царквы і частка епіскапаў УПЦ Маскоўскага патрыярхату (па розных ацэнках ад трох да некалькіх дзясяткаў). Галасаванне на саборы будзе тайным.
Прадстаўнікі РПЦ заяўлялі раней, што стварэнне памеснай царквы ва Украіне можа прывесці да сутыкнення і ўспышкі гвалту паміж прадстаўнікамі розных цэркваў.
Беларускае Радыё Рацыя